На будаўніцтве комплексу ў ААТ «Княж» працаваў студэнцкі атрад з Полацкага дзяржуніверсітэта

Актуальное

Ігар Чобат, Антон Рубін, Уладзіслаў Лягкоў, Улад Бондар, Максім Гапонька і Сяргей Падашэўскі

Кожны год у нашым раёне праводзяць свой працоўны семестр студэнты вышэйшых навучальных устаноў і навучэнцы каледжаў. Не выключэннем была і гэта працоўная восень. Адзін са студэнцкіх атрадаў працаваў на будаўніцтве жывёлагадоўчага комплексу фермы Каралева ААТ “Княж”.

За работай сустрэлі студэнтаў трэцяга курса будаўнічага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пагутарыць з намі згадзіўся камандзір студатрада Антон Рубін.

— Якія работы выконваеце на будаўніцтве?

— Робім цагляную кладку. Некалькі дзён выконвалі бетонныя работы.

— Вы выбралі для сябе будаўнічую спецыяльнасць. Ці падабаецца яна вам?

— Мы — будучыя інжынеры-будаўнікі прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва. Думаем, што не памыліліся ў выбары прафесіі.

— Як вас сустрэлі ў гаспадарцы?

— Вельмі добра. Для жылля — выдзелілі спартыўную залу ў Германавічах. Ранкам і вечарам харчуемся ў сталовай гаспадаркі, а абеды нам прывозяць прама на будаўнічы аб’ект. Усё смачнае і для нас бясплатнае.

— А як наконт культурнай праграмы?

— Ходзім у Германавічы на дыскатэку, прымалі ўдзел у некаторых мерапрыемствах, якія там праводзіліся.

— А ці думаеце яшчэ сюды прыехаць?

— Пару хлопцаў дык абавязкова, бо завялі тут сяброўства з мясцовымі дзяўчатамі.

Цікава было паразмаўляць з маладымі хлопцамі, поўнымі аптымізму, бадзёрасці, весялосці, упэўненасці ў заўтрашнім дні. Якая гэта цудоўная пара — студэнцкая!

Кацярына СОСНА.

Фота Марыны ЖАКАЎКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *