Намеснік старшыні райвыканкама Ірэна Бука сустрэлася з калектывам Шаркаўшчынскага філіяла Віцебскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблпаліва».
Гутарка ішла пра асноўныя тэзісы першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу. Ірэна Бука расказала пра важную ролю УНС у сучаснай Беларусі. Змяненні ў Асноўны закон, якія беларусы падтрымалі падчас рэферэндуму, надзялілі Усебеларускі народны сход вялікімі паўнамоцтвамі. Цяпер вышэйшы орган народаўладдзя будзе вызначаць вектары развіцця грамадства, зацвярджаць Ваенную дактрыну і Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, стане гарантам непарушнага канстытуцыйнага строю, пераемнасці пакаленняў і грамадзянскай згоды.
Намеснік старшыні райвыканкама расказала пра сацыяльна-эканамічныя паказчыкі раёна, пацікавілася станам спраў філіяла.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.


