У мінулым нумары раённай газеты мы паведамлялі, што жыхарка вёскі Пашкі Таццяна Буцько ўзнагароджана ордэнам Маці.
З гэтай нагоды старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Гернат наведаў шматдзетную сям’ю, у якой выхоўваюцца пяць дзяцей. Прафсаюзны лідар павіншаваў Таццяну з высокай узнагародай, пажадаў ёй і усёй сям’і здароўся, дабрабыту і згоды. Захавальніцы сямейнага ачага Аляксандр уручыў падарачны сертыфікат, а маленькім дзецям салодкія пачастункі.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.