Прадстаўнікі раённай бальніцы павіншавалі маленькага Іллюшу Абрамчыка

Актуальное

(злева направа) Н. У. Ліпская, С. Т. Стома, Л. С. Абрамчык, В. У. Хаданёнак

У мінулым годзе, у той жа дзень, калі ўрачыста была адкрыта новая раённая бальніца, 7 лістапада ў радзільным аддзяленні ЦРБ на свет з’явіўся Ілля Абрамчык. Хлопчык стаў равеснікам установы аховы здароўя. Тады ж галоўны ўрач С. Т. Стома паабяцаў, што бальніца возьме шэфства над нованароджаным і абяцанне сваё Станіслаў Тадэвушавіч стрымаў.

У мінулую пятніцу галоўны ўрач разам са старшынёй прафкама раённай бальніцы В. У. Хаданёнак і ўчастковай медсястрой Германавіцкай урачэбнай амбулаторыі Н. У. Ліпскай з падарункамі, салодкімі пачастункамі для Іллюшы і кветкамі для яго мамы Людмілы Станіславаўны завіталі ў дом сям’і Абрамчыкаў з аграгарадка Германавічы, каб павіншаваць з першым днём нараджэння самага маленькага дамачадца. Так выпадкова атрымалася, што якраз у момант наведвання хлопчык соладка спаў. Таму падарункі і шчырыя словы віншавання за імянінніка прымала мама Людміла Станіславаўна.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *