Чалавек і яго справа: малодшы ўчастковы інспектар Уладзімір Чапулёнак

Актуальное

17 лістапада 1923 года Цэнтральным адміністрацыйным упраўленнем Народнага камісарыята ўнутраных спраў РСФСР была зацверджана Інструкцыя ўчастковаму наглядчыку горада, якая заклала нарматыўную базу для стварэння і развіцця ўчастковай службы. Сёння ўчастковыя інспектары міліцыі ў значнай ступені вызначаюць аблічча органаў унутраных спраў, вынікі іх работы непасрэдна адлюстроўваюцца на эфектыўнасці барацьбы са злачыннасцю.

У Шаркаўшчынскім РАУС побач з вопытнымі супрацоўнікамі міліцыі добрасумленна нясуць службу маладыя ўчастковыя інспектары. Сярод іх, як паведаміў нам начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС П. А. Пачкоўскі, можна вылучыць старшыну Уладзіміра Чапулёнка. Уладзімір працуе на пасадзе малодшага ўчастковага інспектара міліцыі з лютага 2013 года. У 2003 годзе ён закончыў Наваполацкае вучылішча алімпійскага рэзерву, затым — Віцебскі політэхнікум. Фізічную і псіхалагічную загартоўку будучы міліцыянер атрымаў падчас праходжання тэрміновай вайсковай службы. А вярнуўшыся з арміі, Уладзімір вырашыў звязаць свой лёс з працай у органах унутраных спраў. Пасля шасцімесячнага навучання ў Мінскім вучэбным цэнтры, у 2008 годзе працаўладкаваўся ў ізалятар часовага ўтрымання Шаркаўшчынскага РАУС. Для атрымання грунтоўных прафесійных ведаў і далейшага самаўдасканалення паралельна паступіў на завочнае аддзялення Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў. Зараз Уладзімір — студэнт пятага курса гэтай навучальнай установы. У хуткім будучым ён атрымае кваліфікацыю юрыст-правазнаўца, што, несумненна, будзе спрыяць яго далейшай паспяховай службе па ахове законнасці і правапарадку.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *