Марына Булаўская атрымала бонусную «Картку падпісчыка»

Общество

Рэдакцыя абласной газеты «Витебские вести» распрацавала бонусную «Картку падпісчыка» і прапаноўвае любому стаць удзельнікам партнёрскай праграмы. Што для гэтага трэба?

  1. Аформіць падпіску не менш чым на 6 месяцаў на «Кліч Радзімы»+«Витебские вести».
  2. Падпісацца не менш чым на 2 акаўнты ў сацыяльных сетках.
  3. Зарэгістравацца на сайце bonus.vitvesti.by
  4. 4. Запоўніць на сайце анкету, прымацаваць квітанцыю аб падпісцы.
  5. Атрымаць бонусную картку.

Такую магчымасць ужо скарыстала шаркаўчанка Марына Булаўская (на здымку). Жанчына больш за дваццаць гадоў на пастаяннай аснове выпісвае раённую газету «Кліч Радзімы». З 1 студзеня мінулага года раёнка па пятніцах выходзіць з дадаткам абласнога перыядычнага выдання «Витебские вести». Каб заўсёды быць у курсе асноўных падзей раёна і вобласці, Марына для сябе і сваёй сям’і выпісвае камплект газет на шэсць месяцаў. Такую магчымасць жанчына скарыстала і цяпер, калі аформіла падпіску на другое паўгоддзе 2024 года. Цяпер шаркаўчанка — уладальніца бонуснай «Карткі падпісчыка».

Удзельнікам акцыі можа стаць кожны. Поўны пералік партнёраў на сайце bonus.vitvesti.by

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.