Рыбацкая ўдача Сяргея Павучонка

Актуальное

Вось такога шчупака вагою 9 кілаграмаў 100 грамаў вылавіў жыхар гарадскога пасёлка Сяргей Павучонак. Мы спыталі ў яго, дзе і пры якіх абставінах напаткаў ён сваё вялізнае рыбацкае шчасце?

На гумавай лодцы паплыў па Дзісне са Жданоў. Амаль з першага закідвання спінінга ўзялося нешта вялікае. Я адразу падумаў, што сом, але потым убачыў — шчупак. Дзесьці хвілін 20 я з ім змагаўся, цягаў ён мяне метраў 150, пакуль удалося з ім справіцца. Шчупак пайшоў на катлеты, а з галавы на памяць пра ўлоў зраблю чучала.

Сяргей — рыбак са стажам, пастаянна ўдзельнічае ў рыбацкіх спаборніцтвах, сярод яго трафеяў ёсць шчупакі на 4-5 кілаграмаў. Але вось гэты аказаўся самым вялікім. Віншуем Сяргея з важкім уловам і жадаем, каб былі ў яго рыбацкай кар’еры яшчэ і большыя ўдачы.

Андрэй БУРЭЦ, фота Валерыя КАВАЛЁНКА.



1 комментарий по теме “Рыбацкая ўдача Сяргея Павучонка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *