Амаль кожны месяц лідзіруючыя пазіцыі сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы займае Вольга Красоўская (на здымку), якая працуе на малочнатаварнай ферме «Сталіца» ААТ «Княж».
На сённяшні дзень у гурце, за якім даглядае Вольга, 113 цялят. Безумоўна, работа складаная, бо ў 6 гадзін раніцы жанчына ўжо на ферме. Працэс раздачы кармоў тут не механізаваны, усё трэба рабіць уручную. Вячэрнія чыстка і кармленне пачынаюцца ў 15 гадзін, а заканчваецца працоўны дзень у 19 гадзін. Прафесія жывёлавода для жанчыны, безумоўна, не з лёгкіх, але Вольга прызвычаілася да гэтай справы.
Сумленныя адносіны да работы дазволілі жанчыне ў чарговы раз стаць пераможцай раённых спаборніцтваў. Так, за чэрвень сярэднясутачная прывага ў гурце цялят Вольгі Красоўскай склала 775 грамаў.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

