Дзясяты сезон у ААТ «Агратэхсэрвіс» на комплексе ЗСК-30Ш аператарам працуе Дзмітрый Федаровіч

Сельское хозяйство

У гаспадарках раёна эксплуатуюцца дзесяць сушыльных зернеачышчальных комплексаў, тры з якіх працуюць на прыродным газе.
Дзясяты сезон у ААТ «Агратэхсэрвіс» на комплексе ЗСК-30Ш аператарам працуе Дзмітрый Федаровіч (на здымку). За гэты час мужчына зарэкамендаваў сябе сумленным работнікам і граматным спецыялістам.
— Механізм сушылкі даволі складаны, — кажа Дзмітрый, — акрамя шматлікіх механічных вузлоў маецца вялікая колькасць электрапрыбораў, сэнсарная панэль кіравання. За гады працы дасканала асвоіў прынцып работы комплекса, таму і паломкі здараюцца рэдка. Самае галоўнае — пільна сачыць за работай усіх агрэгатаў, своечасова змазваць, прачышчаць.
Працоўная змена Дзмітрыя пачынаецца ў восем гадзін раніцы, а праз суткі яго змяняе другі аператар Васіль Корсак. Працэс ачысткі і сушкі зерня ідзе ў кругласутачным рэжыме.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.