Сяргей Адаменка ў прафесію вадзіцеля прыйшоў 41 год назад. За гэты час працаваць давялося на розных марках аўтамабіляў. Некалькі дзесяцігоддзяў ажыццяўляў міжнародныя грузаперавозкі, быў вадзіцелем турыстычнага аўтобуса. З цягам часу вырашыў, што лепш быць бліжэй да сям’і, да свайго дому. Таму, калі надарылася магчымасць змяніць месца працы, вырашыў стаць вадзіцелем школьнага аўтобуса раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.
— Справа мне гэта па душы, — кажа Сяргей. — Працоўныя абавязкі стараюся выконваць бездакорна, бо ведаю, што ў адказе за здароўе і жыццё маленькіх пасажыраў. Аўтобус заўсёды падтрымліваю ў спраўным стане, каб вучні з камфортам і вясёлым настроем ехалі ў школу і шчаслівыя вярталіся дадому.
У раёне да месца навучання і выхавання на дзесяці аўтобусах падвозяцца 357 начучэнцаў, з якіх 63 — выхаванцы дашкольных устаноў. У цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі дзеці падвозяцца спецыяльна абсталяваным транспартам. Адзін аўтобус з’яўляецца рэзервным.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

