Атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні, звязаныя з прававымі нормамі, можа любы грамадзянін.
Галоўны прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Юлія Вялічэнка правяла сустрэчу з калектывам УКП ЖКГ у межах інфармацыйна-асветніцкага праекта «Прафсаюз для моладзі».
Спікер праінфармавала аб перспектывах і магчымасцях моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, аб гарантыях, прадастаўленых юнакам і дзяўчатам прафсаюзамі. Яна падкрэсліла важнасць удзелу маладых спецыялістаў у прафсаюзнай дзейнасці, бо гэта не толькі дапамагае абараніць іх правы, але і садзейнічае прафесійнаму росту.
Былі разгледжаны пытанні навучання і павышэння кваліфікацыі, што адкрывае дадатковыя магчымасці для кар’ернага росту і развіцця.
Потым Юлія Вялічэнка правяла прыём грамадзян па пытаннях працоўнага заканадаўства. Кожны атрымаў кваліфікаваную дапамогу. Такі фармат узаемадзеяння садзейнічае павышэнню прававога інфармавання работнікаў.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.