
5 снежня ў сям’і шаркаўчан Аляксея і Анастасіі Красоўскіх на свет з’явіўся першынец — сынок Леў.
Сюрпрызам для бацькоў стала запрашэнне іх у аддзел загса райвыканкама для ўручэння першага дакумента ў жыцці хлопчыка — юбілейнага пасведчання аб нараджэнні. Леў Красоўскі стаў 30-м дзіцяці, зарэгістраваным у гарадскім пасёлку Шаркаўшчына ў 2024 годзе.
Начальнік аддзела загса райвыканкама Святлана Федуковіч павіншавала бацькоў нованароджанага з адметнай датай, а хлопчыку пажадала моцнага здароўя, вялікіх поспехаў у жыцці. Да віншаванняў далучылася першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Кавалеўская. Яна выказала бацькам хлопчыка словы віншаванняў, пажадала маленькаму дзіцяці стаць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, а таксама падарыла невялікі памятны сувенір.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

