Працаўнікі сяла: начальнік аддзялення Вялікае Сяло ААТ «Агратэхсэрвіс» Вячаслаў Пярхальскі

Сельское хозяйство

З мэтай стварэння эфектыўнага інтэграванага прадпрыемства ААТ “Агратэхсэрвіс”, паступова далучаліся да яго суседнія гаспадаркі. У іх ліку аказаўся і калгас “Вялікае Сяло”. Цяпер гэта вытворчае аддзяленне ўзбуйненай гаспадаркі, якім кіруе Вячаслаў Станіслававіч Пярхальскі.
Яго працоўная біяграфія пачыналася менавіта з гэтага сельгаспрадпрыемства. Вячаслаў Станіслававіч родам з вёскі Уліна нашага раёна. Пасля заканчэння ў 1995 годзе інжынерна-будаўнічага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта быў накіраваны на працу прарабам. Затым працаваў намеснікам старшыні і амаль шэсць гадоў — старшынёй калгаса “Вялікае Сяло”.
Увесь гэты час, якая б не праводзілася рэарганізацыя прадпрыемства, Вячаслаў Станіслававіч прытрымліваецца адной мэты — планавае вядзенне гаспадарчай дзейнасці, а таксама імкнецца натхняць калектыў працуючых на выкананне пастаўленых задач.
У аддзяленні налічваецца 1725 гектараў зямлі. З іх сельгасугоддзі складаюць 1560, а ворыўныя зямлі — 1300 гектараў. Да гэтага года дзейнічалі дзве жывёлагадоўчыя фермы — Шышкі і Вялікае Сяло, цяпер адна буйная — Вялікае Сяло, дзе ўтрымліваецца 798 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 377 —дойнага статка. За мінулы год атрымана сярэднясутачная прывага жывёлы па статку 415 грамаў, надой малака на карову склаў 4526  кілаграмаў. Ураджайнасць зерневых культур па аддзяленні атрымана 21,5 цэнтнера з гектара. Ад здабыткаў кожнага аддзялення складаюцца поспехі ўсяго ААТ “Агратэхсэрвіс”. І начальнік аддзялення Вялікае Сяло В. С. Пярхальскі добра разумее гэту задачу.
Кацярына СОСНА.
Фота Андрэя БУРЦА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *