Эканамічную галіну раёна курыруе намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Далецкі

Актуальное

…У сярэдзіне мінулага года на пасаду намесніка старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама быў прызначаны Аляксандр Дзіслававіч Далецкі. Ён курыруе эканамічную галіну раёна. За не вельмі вялікі адрэзак часу працы на займаемай пасадзе, канечне ж, рана яшчэ падводзіць вынікі зробленаму, тым не менш, яны маюць сваё месца.
— Зараз асноўнай задачай з’яўляецца прыцягненне замежных інвестыцый у эканоміку раёна, — кажа Аляксандр Дзіслававіч. — У гэтым накірунку за сродкі чэшскіх інвестараў да канца бягучага года плануецца ўзвядзенне двух прадпрыемстваў па перапрацоўцы торфу і вырабу з яго паліўных пілет. Іх вытворчасць дазволіць дадаткова адкрыць каля пяцідзесяці новых рабочых месц для жыхароў раёна. Вядуцца перамовы аб непасрэдным удзеле ва ўзвядзенні новых прадпрыемстваў і аб’ектаў інфраструктуры менавіта шаркаўшчынскімі будаўнічымі арганізацыямі, што дазволіць забяспечыць дадатковым фронтам работ спецыялістаў і рабочых нашага раёна.
Немалаважнай складаючай паступлення інвестыцый у эканоміку рэгіёна з’яўляецца запрашэнне замежных турыстаў-паляўнічых, прадастаўленне ім вызначанага спектра паслуг па дабычы дзічыны на тэрыторыі шаркаўшчынскіх паляўнічых дач. Летась ад гэтага віду дзейнасці атрымана 45 мільёнаў рублёў. Дадзеныя грашовыя сродкі накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. У цэлым жа, поле дзейнасці па дадатковаму прыцягненню замежных і айчынных інвестыцый на патрэбы раёна досыць абшырнае і патрабуе да сябе пільнай увагі і карпатлівай работы.
Зразумела, што праца ў намесніка старшыні райвыканкама вельмі напружаная і застаецца не так многа вольнага часу, каб скарыстаць яго на адпачынак.
— У мяне шмат розных захапленняў, — кажа суразмоўца. — Вельмі падабаецца паляванне, рыбалка. Улетку разам з сям’ёй любім падарожнічаць па краіне, адпачываць на прыродзе. Выхадныя дні стараемся скарыстаць, каб наведаць маіх бацькоў у вёсцы Слабодка на Браслаўшчыне, пагасціць у родных маёй жонкі Вольгі ў Паставах.
Пяць гадоў прайшло як Аляксандр і Вольга Далецкія прыехалі ў Шаркаўшчыну. Да гэтага ж часу Аляксандр Дзіслававіч сваю прафесійную дзейнасць пачынаў з сістэмы спажыўкааперацыі Браслаўскага раёна. Затым працаваў у гэтай сферы на Пастаўшчыне. А з 2011-га па ліпень мінулага года ён узначальваў наша райспажыўтаварыства. Зараз Аляксандр Дзіслававіч — адказны за сферу эканомікі ўсяго Шаркаўшчынскага раёна. Праца гэта вельмі складаная і адказная. Але ж малады кіраўнік крочыць у будучае з канкрэтнымі планамі і задумкамі па іх рэалізацыі, накіраванымі на паляпшэнне сацыяльна-эканамічнага стану нашага рэгіёну.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *