У Шаркаўшчынскай СШ №2 пачаў дзейнасць экалагічны клуб «Зялёны патруль»

Молодежь

юныя ўдзельнікі з атрыманымі пасведчаннямі клуба “Зялёны патруль”

У Шаркаўшчынскай СШ №2 пачаў дзейнасць экалагічны клуб “Зялёны патруль”. Пра ўрачыстае адкрыццё і тую дзейнасць, якую праводзяць юныя эколагі нам расказала яго старшыня Аня Лонская.
—З’яўленне такога клуба ў нашай навучальнай установе не выпадковасць, таму што яна мае статус “Зялёнай школы”. Наш дэвіз: “Мы за прыроду, прырода за нас!” І гэта сапраўды так, бо сваімі рукамі

старшыня клуба Аня Лонская

чалавек значна змяняе навакольнае асяроддзе, і трэба рабіць усё магчымае, каб ад нашага ўмяшальніцтва прырода станавілася толькі багацейшая і больш прыгожая. Клуб створаны для творчых дзейных вучняў, яго удзельнікамі сталі вучні 6-9 класаў, якія цікавяцца экалогіяй. Сярод іх Дар’я Качан, Ксенія Лук’янёнак, Надзея Краснікава, Багдан Тарбецкі, Яна Рудак, Дыяна Лук’янёнак, Паліна Рачыцкая, Вольга Трус, Лізавета Андрэева, Яна Калтакова, Ксенія Міхнёнак, Вольга Генукова, Павел Райчонак, Павел Сташкевіч, Лізавета Гуляшка, кіраўнік клуба Аксана Паўлаўна Пачапко. 15 студзеня адбылося ўрачыстае адкрыццё клуба, падчас якога ўдзельнікі клуба зачыталі клятву эколага, атрымалі членскія білеты, быў зацверджаны статут, выбраны орган самакіравання. Заняткі праводзяцца па некалькіх накірунках: прапаганда беражлівых адносін да прыроды (высадка дрэваў, азеляненне прышкольнай тэрыторыі), даследванне прыроднага наваколля (удзел у навукова-практычных канферэнцыях, даследванне экалагічнага стану ракі Янкі ў межах праекта “Малыя рэкі — вялікія праблемы”, правядзенне аналізу вады у калодзежах гарадскога пасёлку на ўтрыманне нітратаў). Даследчычкая дзейнасць дапамагае выявіць мясцовыя экалагічныя праблемы для таго, каб у будучым унесці пасільную дапамогу ў іх вырашэнне.  Увогуле, у нашай школе існуюць добрыя традыцыі дзейнасці па ахове прыроды. Працуе клуб “Крылаты дазор” пры грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Яго ўдзельнікі праводзяць акцыі “Дапаможам птушкам зімой”, робяць кармушкі, домікі для птушак, падкормліваюць і назіраюць за крылатымі прыгажунамі, удзельнічаюць у конкурсах малюнкаў, займаюцца вырабам флікераў з сілуэтамі птушак і многае іншае. Таксама прыемна адзначыць, што нядаўна вучаніцы 9 “А” класа Ксенія Міхнёнак і Вольга Генукова былі сярод пераможцаў у раённым і абласным конкурсах “Энергамарафон-2013” у намінацыі відэаролік “Беражыце электраэнергію і ваду”.  Наперадзе ў нас шмат работы па ахове і вывучэнні багацця роднага краю, у ходзе якой мы будзем павышаць узровень ведаў пра прыроду, удзельнічаць у разнастайных экалагічных акцыях і мерапрыемствах.
Андрэй БУРЭЦ.

удзельнікі клуба “Крылаты дазор” разам з настаўніцай біялогіі Аксанай Паўлаўнай Пачапко займаюцца вырабам флікераў у форме птушак



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *