Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій наведаў Свята-Успенскую царкву ў гарадскім пасёлку

Общество

У цяпершні час ў праваслаўных хрысціян — Вялікі Пост, які пачаўся 3 сакавіка і закончыцца 19 красавіка, напярэдадні Уваскрэсення Хрыстова. У гэты час епіскап Ігнацій ажыццяўляе паездкі па Полацкай епархіі. Уладыка наведаў шаркаўшчынскі храм, каб разам з вернікамі памаліцца за мір і шчасце на зямлі. Епіскапа сустракалі мясцовае духавенства, прыхаджане храма. Уладыка Ігнацій ужо не першы раз наведвае гэта святое месца, дзе, па словах святара, дыхаецца лёгка і адчуваецца еднасць з Богам.

Зусім хутка праваслаўныя вернікі будуць адзначаць 150-годдзе нараджэння нябеснага заступніка Шаркаўшчыны, свяшчэннамучанніка Канстанціна Жданава. Ён сваімі рукамі ўзвёў Свята-Успенскі храм, і ўсе, хто трапляюць у храм, адчуваюць прысутнасць яго духа, бо ён нёс службу ў імя выратавання чалавечых душ. Епіскап Ігнацій падзякаваў вернікам за тое, што не забываюць дарогу да храма, жывуць з Богам у сэрцы. Цяпер вельмі важна памятаць, што духоўная еднасць людзей, іх вера ва Усявышняга здольныя выратаваць чалавецтва.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.