Да юбілейнай даты ў Шаркаўшчыне выдалі альбом «Афганістан. Без права на забыццё»

Актуальное

Такую назву мае альбом, выдадзены напярэдадні дваццаць пятай гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана. На старонках друкаванага выдання маецца падрабязная інфармацыя пра ўраджэнцаў Шаркаўшчыны, пра тых, хто нарадзіўся за межамі раёна, пражываў ці пражывае зараз на яго тэрыторыі, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан перыяду 1979-1989 гадоў. Агульны тыраж выдання складае 300 асобнікаў. Асноўная частка экзэмпляраў будзе распаўсюджана сярод воінаў-афганцаў, сем’яў загінуўшых і памерлых у мірны час інтэрнацыяналістаў. Альбомы таксама будуць захоўвацца ў кніжных фондах бібліятэк і школ раёна. Шаркаўшчынскі райвыканкам выказвае вялікую ўдзячнасць за дапамогу ў выданні альбома калектывам райветстанцыі, ДБУ-26, Іёдскага лясніцтва, КУВСП “Гарадзец” і імя Маркава, ААТ “Буеўшчына”, “Васюкі”, “Жвіранка”, “Княж”, “Агратэхсэрвіс”, ЦРБ, УКП ЖКГ, філіяла АТП № 16, раённай арганізацыі беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, райспажыўтаварыства, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ПГУП “Абрикосовый мир” М. В. Халітавай, а таксама галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Т. Э. Міштофт, Шаркаўшчынскаму райваенкамату, установам адукацыі і бібліятэкам раёна за пошук, збор і падрыхтоўку матэрыялаў.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *