
2 сакавіка, у Шаркаўшчыне адбудзецца святкаванне Масленіцы. У праграме — шэсце з удзелам працоўных калектываў райцэнтра, тэатралізаванае прадстаўленне “Прощай, государыня Масленица!”, выстава-продаж вырабаў народных майстроў, забаўляльная праграма, спартыўныя гульні, святочнае віншаванне жыхарам Шаркаўшчыны ад працоўных калектываў. Таксама будзе працаваць гандаль. Пачатак шэсця ў 11.30 ад гасцініцы, гулянне адбудзецца на плошчы каля РДК. Пачатак у 12 гадзін.
Святочныя гулянні пройдуць у аграгарадку Іёды на пляцоўцы каля СДК, пачатак у 12 гадзін, і ў аграгарадку Лужкі на рыначнай плошчы, пачатак у 12 гадзін.
Запрашаем усіх прыняць удзел у развітанні з зімой і кліканні вясны!
Л. СТОМА,
начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
