Добрыя спартыўныя рэзультаты паказваюць супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАУС

Спорт

Аляксандр Мацкевіч стаў трэцім у спаборніцтвах па рукапашным баі

Адным з галоўных патрабаванняў, якое заўсёды прад’яўляецца да супрацоўніка органаў унутраных спраў, — гэта выдатная фізічная форма. Пра спартыўныя дасягненні шаркаўшчан нам расказаў спецыяліст па справах моладзі Шаркаўшчынскага РАУС Павел Грыгаровіч.
—Заняткі па фізічнай падрыхтоўцы згодна са спецыяльнай праграмай праводзяцца пастаянна на працягу ўсяго года. У Шаркаўшчынскім РАУС дзейнічаюць тры спартыўныя секцыі: валейбол, міні-футбол, рукапашны бой. Адпаведна ў нас праводзяцца ўнутрыкалектыўныя спаборніцтвы па валейболе, міні-футболе. Каманда нашага РАУС паспяхова ўдзельнічае ва ўсіх значных спартыўных мерапрыемстаў у раёне, напрыклад, на нашым рахунку ў 2013 годзе другія месцы на валейбольным турніры памяці Эдуарда Корсака і на раённым турзлёце. Каманды аддзела ўдзельнічалі ва ўсіх спартыўных спаборніцтвах і чэмпіянатах упраўлення ўнутраных спраў і БФСТ “Дынама”. Па выніках спартакіяды УУС Віцебскага аблвыканкама па службова-прыкладных відах спорту ў 2013 годзе з 19 падраздзяленняў АУС вобласці Шаракаўшчынскі РАУС заняў 13 месца.  Сярод нашых лепшых маладых спартсменаў можна назваць Аляксандра Фоціна (лёгкая атлетыка), Уладзіміра Чапулёнка (цяжкая атлетыка), Уладзіслава Буку (лёгкая атлетыка), Аляксандра Мацкевіча (рукапашны бой). Дарэчы, Аляксандр нядаўна заняў 3-е месца на прэстыжным турніры па рукапашным баі у Віцебску.
Прыемна адзначыць, што па выніках кантрольнай праверкі фізічнай падрыхтоўкі асабістага саставу наш аддзел атрымаў адзнаку выдатна.

Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *