Перадавога механізатара КУВСП «Гарадзец» Аляксандра Морхата павіншаваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат

Общество Прафсаюзы Сельское хозяйство

Сумленны і вопытны

Так гавораць пра многіх работнікаў сельгаспрадпрыемства «Гарадзец», на якіх трымаецца гаспадарка, яе сённяшні і заўтрашні дзень.

У поўнай меры гэтыя словы адносяцца і да трактарыста-машыніста Аляксандра Морхата. Мужчына з юнацтва працуе ў родных мясцінах. Не здрадзіў малой радзіме, калі была магчымасць змяніць месца жыхарства.

Мы прывыклі бачыць Аляксандра за рулём трактара «Беларус» або за штурвалам зернеўборачнага камбайна. У дзень наведвання гаспадаркі механізатар займаўся пагрузачна-разгрузачнымі работамі на цэнтральным зернескладзе. Як высветлілася, за Аляксандрам яшчэ замацаваны і пагрузчык «Амкадор». Яно і не дзіўна, бо сапраўдны прафесіянал з лёгкасцю можа кіраваць любой тэхнікай, якая маецца ў гаспадарцы. Тут галоўнае — жаданне і наяўнасць адпаведнага пасведчання на права кіравання. Усё гэта ў мужчыны ёсць.

— Праца механізатара не з лёгкіх, — падкрэсліў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат. — Не кожны мужчына можа штодзённа шчыраваць на тэхніцы. А ў дадзеным выпадку трактарыст Аляксандр Морхат з’яўляецца прыкладам для іншых работнікаў сельскай гаспадаркі.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.