Рэцэпт жаночага шчасця Анжэлы Гарбузавай

Актуальное

Анжэла Гарбузава са сваімі дачушкамі Веранікай і Маргарытай

У госці да сям’і Гарбузавых завітваю, калі гераіні нашага матэрыяла Анжэлы Віктараўны яшчэ няма дома. Пакуль яна не вярнулася, пытаюся ў яе мужа Вячаслава, як ён зрабіў гэты важны ў жыцці кожнага мужчыны выбар — выбар будучай жонкі.
— Мы з Анжэлай вучыліся ў адной групе ў Беларускай політэхнічнай акадэміі, таму мелі добрую магчымасць прыгледзецца адно да аднога. Дзяўчына прыгожая, разумная, ужо тады вельмі смачна гатавала. Што яшчэ патрэбна мужчыне? Сустракацца пачалі на другім курсе, а ажаніўся я з ёй на чацвёртым.
Пасля заканчэння вучобы вярнуліся на радзіму Анжэлы — у Шаркаўшчыну. У іх сям’і трое дзяцей: старэйшы сын Яўген, які вучыцца на першым курсе ў БДУІР у Мінску, і дзве дачушкі — блізняткі Валерыя і Маргарыта.
А вось, дарэчы, і яны з мамай. Маленькія прыгажуні выдатна вучацца ў школе, радуюць бацькоў добрымі паводзінамі, асвойваюць музычную грамату ў Шаркаўшчынскай дзіцячай школе мастацтваў: Лера вучыцца граць на фартэпіяна, Рыта — на цымбалах.
— Ваш муж сказаў, што вы цудоўна гатуеце, а падзяліцеся сваім самым галоўным “рэцэптам” — сакрэтам жаночага шчасця, — просім мы Анжэлу.
— Жаночае шчасце складаецца з многага, — адказвае яна. — Шчырыя і радасныя усмешкі дзяцей і  мужа, здароўе родных і блізкіх людзей, поспех і запатрабаванасць на працоўным месцы, парадак і прыгажосць у сваім доме.
Усяго гэта ў Анжэлы Гарбузавай ёсць: муж і дзеці радуюць усмешкамі, прыгожы вялікі дом з дагледжаным прысядзібным участкам, работа ў ДРБУ-131 начальнікам планава-вытворчага сектара. З любоўю і ўдзячнасцю гаворыць Анжэла пра сваіх бацькоў Віктара Віктаравіча і Валянціну Пятроўну Багінскіх, якія нядаўна адсвяткавалі 45-гадовы юбілей свайго шлюбу.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *