У кожнай бібліятэцы ёсць свае пастаянныя чытачы. Вучні карыстаюцца паслугамі гэтай установы для падрыхтоўкі школьных заданняў, дарослыя праяўляюць цікавасць да навінак мастацкай літаратуры і перыёдыкі. Аб адным са сваіх пастаянных чытачоў расказвае бібліятэкар Лужкаўскай бібліятэкі Лена Гугалінская:
— Уладзімір Мечыслававіч Петракевіч — вясёлы, жыццярадасны, адказны і руплівы чалавек, а таксама актыўны чытач і часты наведвальнік нашай бібліятэкі. Амаль кожны дзень яго шлях дадому пасля працы ў роднай гаспадарцы пралягае праз нашу ўстанову. Новыя газеты і сучасныя часопісы служаць добрым адпачынкам пасля хатніх клопатаў, уздымаюць душэўны настрой як Уладіміру Мечыслававічу, так і яго жонцы Вандзе Мар’янаўне. Чытачам цікава даведацца аб навінах у раёне і краіне, паспрабаваць на практыцы новы рэцэпт прыгатавання смачных страў, паправіць здароўе з дапамогай народнай медыцыны, атрымаць парады для хатняй гаспадаркі. Не выключэннем стаў і дзень 23 лютага, калі Уладзімір Мечыслававіч завітаў у бібліятэку за свежай перыёдыкай і стаў удзельнікам акцыі “Беларускія мужчыны — гонар роднае краіны”. Пажаданні моцнага здароўя, выдатнага настрою, поспехаў у працы і асабістым жыцці гучалі ў бібліятэцы ў адрас мужчын. А добрая кніга і невялікі сюрпрыз завяршылі віншаванне гэтага святочнага дня.
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.
