Урачысты мітынг, прысвечаны 81-й гадавіне вызвалення Шаркаўшчынскага раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, адбыўся ў Германавічах. Да памятнага знака “Зенітная гармата часоў Вялікай Айчыннай вайны” прыйшлі дарослыя, вучні, выхаванцы дзіцячага садка, каб ушанаваць памяць загінуўшых, успомніць ветэранаў, якія не шкадуючы сіл набліжалі вызваленне. Да памятных знакаў і абеліскаў у гонар вызваліцеляў і нашых землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, былі ўскладзены кветкі.

