Маладзёжны атрад дзявяцікласнікаў сярэдняй школы № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына працуе ў КУВСП імя Маркава.

Молодежь Новости Витебщины Сельское хозяйство

Маладзёжны атрад з ліку дзявяцікласнікаў сярэдняй школы № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына працуе ў сельгаспрадпрыемстве імя Маркава.

Падчас уборачнай кампаніі на дапамогу гаспадаркам прыходзіць моладзь. Гэта студэнты вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. Не застаюцца ў баку ад карыснай справы і вучні старэйшых класаў школ гарадскога пасёлка і раёна. Па лініі райкама БРСМ у КУВСП імя Маркава ўжо другі тыдзень працуе маладзёжны атрад з дзесяці юнакоў і дзяўчат.

— Найбольш актыўныя дзявяцікласнікі выявілі жаданне дапамагчы гаспадарцы падчас жніва, — кажа кіраўнік атрада Ульяна Зелянко.— У нашы абавязкі ўваходзіць сачыць за чысцінёй і парадкам на прылеглай да зернесушылкі тэрыторыі. Спачатку нас азнаёмілі з тэхнікай бяспекі пры выкананні адпаведных работ, потым выдалі спецадзенне, рабочы інвентар. Штодзённа з 8 да 12 гадзін займаемся навядзеннем парадку — змятаем з тэрыторыі зерне, вывозім рэшткі саломы, мякіны, выконваем іншую работу.

У адзін з дзён да старшакласнікаў прыехаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат. Прафсаюзны лідар аграрыяў пацікавіўся ўмовамі працы юнакоў і дзяўчат, расказаў пра тэхніку бяспекі, якой у абавязковым парадку павінны прытрымлівацца падлеткі пры выкананні адпаведных работ, уручыў салодкія пачастункі, пажадаў плёну ў рабоце.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.