
Выбраную аднойчы прафесію трэба любіць. Тады з задавальненнем будзеш выконваць свае прафесійныя абавязкі і тым самым прыносіць карысць сабе і грамадству. Да ліку такіх людзей адносіцца і фатограф РКБА Валерый Кавалёнак. Ён з фотаапаратам практычна не расстаецца. Усё прыгожае, што заўважае на нашай зямлі, у прыродзе, у паўсядзённым жыцці — фіксуе на фотаапарат. Валерый Цеафілавіч стварыў фотаэцюды птушак, прычым рэдкіх, якія пасяляюцца на нашай тэрыторыі. Арганізаваў выстаўку фотаработ, якая дэманстравалася для шаркаўчан у Цэнтры рамёстваў і для настаўнікаў і вучняў СШ № 1 і Велікасельскай ДС-СШ. А нядаўна перасоўная выстаўка фатаграфій пад назвай “Птушкі нашага краю” пераехала ў Цэнтр рамёстваў Браслава.
Кацярына СОСНА.
