У межах Адзінага дня бяспекі прадстаўнікі адміністрацыі і работнікі будаўнічай арганізацыі ПМК-68 прагледзелі дакументальныя кінастужкі, у якіх расказваецца пра дзеянні ў выпадку ўзгарання ў адміністрацыйных будынках, навучальных установах, жылым сектары.
Механік арганізацыі Валянцін Сяліцкі зачытаў правілы бяспечных паводзін пры выкарыстанні электрапрыбораў, іншага абсталявання, якое выкарыстоўваецца дома і ў рабочым працэсе на працоўных месцах.