Непаўторнае хараство вырабаў Алы Леднік

Актуальное

А. Н. Леднік за работай

У раённым Цэнтры рамёстваў арганізавана выстаўка работ супрацоўнікаў установы. Кожны экспанат вызначаецца сваёй адметнасцю і непаўторнасцю, адлюстроўвае творчы почырк майстра. Сярод экспанатаў ёсць і вырабы з саломкі. Дзіўныя жоўтыя кветкі, пеўнік з залатымі пер’ямі, цэлая серыя птушак, рыбак. Ды, словам, усё гэта золата зіхаціць ад нашай беларускай саломкі. А ў руках майстрыцы Алы Леднік ёй належыла прайсці нялёгкі шлях пераўтварэнняў, каб стаць такой прыгажосцю.

Жанчыне вельмі падабаецца назіраць, як каласуе жыта. Гэта невыпадкова, бо яна па адукацыі аграном і шмат гадоў адпрацавала на гэтай пасадзе. Па сённяшні дзень засталася любоў да такой важнай культуры. Бо жыта — гэта жыццё, пожня — жніво. Жытнёвая саломка — галоўны матэрыял, з якога жанчына робіць шэдэўры, сапраўды фантастычныя творы.

Трэба сказаць, што гэта рамяство няпростае. Але ў жаночых руках саломка ператвараецца ў нешта незвычайнае, непаўторнае. Яна набывае розны колер, розныя адценні, калі нараджаюцца новыя творы. Ала Нікіфараўна пастаянна ўдасканальвае сваё майстэрства. Апошнім часам робіць вырабы з падфарбаванай харчовымі фарбамі саломкі. Такія арыгінальныя, праўдападобныя рэчы атрымліваюцца з-за таго, што жанчына яшчэ добра малюе. А сюжэты для твораў падгледзець ў жыцці, прыслухаецца да парад тых, хто любуецца яе вырабамі.

Ала Леднік — пастаянная ўдзельніца розных раённых і абласных выставак.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *