12 чэрвеня ў межах акцыі “Канікулы без дыму і агню” супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАНС пабывалі ў школьным лагеры “Летняя вясёлка”, які дзейнічае на базе раённага цэнтра дзяцей і моладзі і які наведвае каля 70 дзяцей ад 6 да 14 гадоў. Пажарныя выратавальнікі расказалі малышам пра спецыфіку сваёй работы, падмацоўваючы свой расказ дэманстрацыяй пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і экіпіроўкі, з якімі яны працуюць пры выездах на надзвычайныя сітуацыі. Асабліва цікава дзеткам было паглядзець і прымерыць на сябе спецыяльныя касцюмы, убачыць, як спецыяльным абсталяваннем пераразаецца жалеза, як тушацца вадой з рукава ўзгаранні.
Падчас сустрэчы малышы пераканаліся, што шаркаўшчынскія пажарныя заўсёды гатовы аператыўна выехаць на любую экстрымальную сітуацыю, але, вядома, хацелася б, каб пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў было меней. А гэта залежыць і ад маленькіх шаркаўчан: ім трэба быць асабліва асцярожнымі ў зносінах з небяспечным агнём.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.






