У ноч з 6 на 7 ліпеня ў парку сельгастэхнікі праходзіла святкаванне Купалля. Ужо з вечару сюды збіраліся шаркаўчане, каб весела і цікава правесці час з сям’ёй і сябрамі. Культработнікі падрыхтавалі для гледачоў канцэртную праграму, праводзілі для іх конкурсы. Цікавае спаборніцтва арганізаваў для самых спрытных намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Афанасьевіч Іваноў: трэба было на хуткасць лавіць рыбу рукамі ў спецыяльнай ёмістасці. Шырокі выбар тавараў прапанавалі гасцям свята райспажыўтаварыства, гандлёвыя палаткі якога працавалі ўвесь вечар. Каля стала цямнець, на палянцы запалала вялізнае купальскае вогнішча. Потым самых актыўных чакала дыскатэка.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара і Кацярыны СОСНЫ.















