Да патрэб шаркаўчан — уласная прадукцыя райспажыўтаварыства

Актуальное

экспедытар Анна Фёдарава дэманструе гатовую прадукцыю.

Сёння на паліцах магазінаў да патрэб пакупнікоў у вялікім асартыменце прадстаўлены разнастайныя хлебабулачныя вырабы. На любы густ можна набыць хлеб шматлікіх гатункаў, памераў, вагі. Кандытарская выпечка таксама задавальняе любога наведвальніка гандлёвай кропкі. Часткова хлеб і здоба прывозяцца ў наш раён з суседніх рэгіёнаў вобласці, а таксама Віцебска, Вілейкі, Мінска. Але многія чытачы са мной пагадзяцца, што сваю дастойную нішу ў гандлі гэтым харчовым прадуктам першай неабходнсці сярод прывазных тавараў займае прадукцыя і хлебабулачнага цэха аддзела грамадскага харчавання Шаркаўшчынскага райспажыўтаварыства.

Работнікі цэха працуюць тут у дзве змены. Першая змена выпякае хлеб, а другая – булачныя вырабы. Уся прадукцыя, а ў гэтым мы ўпэўніліся ўласна, пасля выпечкі і ўпакавання адразу пастаўляецца аўтатранспартам у магазіны гарадскога пасёлка і раёна. Як паведаміла нам экспедытар аддзела грамадскага харчавання Анна Фёдарава, хлеб і хлебабулачныя вырабы набываюць не толькі гандлёвыя кропкі дзяржаўнай і ўласнай маёмасці, імі яшчэ забяспечваюць навучальныя ўстановы і бальніцы раёна. Дадаткова рэалізацыя прадукцыі хлебабулачнага цэха ажыццяўляецца ў суседніх рэгіёнах нашай вобласці. Дарэчы, там яна карыстаецца вялікім попытам сярод насельніцтва.

У час нашага візіту на прадпрыемства рахтавалася да адпраўкі чарговая партыя гатовай прадукцыі ў магазіны. Водар свежавыпечанага хлеба разносіўся па памяшканні, у якім жанчыны-пекары раскладалі боханы па драўляных латках.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *