
13 ліпеня святкуюць сваё прафесійнае свята работнікі падатковых органаў. Калектыў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шаркаўшчынскаму раёну на сённяшні дзень складаецца з 11 спецыялістаў.
— Стараемся спраўляцца з пастаўленымі перад намі задачамі, — кажа начальнік інспекцыі Ірына Аляксандраўна Бурчык. — Аб’ём работы ўскладзены на нас вялікі, у такіх умовах ад кожнага нашага спецыяліста патрабуецца максімальная аддача. І трэба сказаць, што ўсе нашы работнікі працуюць з належнай адказнасцю і прафесіяналізмам. Прыемна, што сёлета Граматай інспекцыі па падатках і зборах па Віцебскай вобласці ўзнагароджана Валянціна Васільеўна Маркевіч, а Падзяку начальніка інспекцыі па падатках і зборах па Віцебскай вобласці атрымалі галоўны юрысконсульт Сяргей Барысавіч Сікора і намеснік начальніка аддзела ўліку Галіна Уладзіміраўна Бондар. Ад сябе хочацца адзначыць работу нашага галоўнага бухгалтара Яніны Іосіфаўны Катышавай. Гэта вопытны спецыяліст, які працуе з самага заснавання нашай інспекцыі ў 1990 годзе. Ад сябе і ад імя калектыву хачу павіншаваць нашых ветэранаў Фёдара Мікалаевіча Русецкага, Рыту Пятроўну Піланц, Анну Антонаўну Макаранка, Мікалая Анатольевіча Падагеля, Віктара Макаравіча Марозава, Палікарпа Іосіфавіча Сцяпанава, Эдуарда Уладзіміравіча Юдыцкага і пажадаць ім доўгіх гадоў жыцця. Таксама са словамі віншавання і падзякай за сумленную працу звяртаюся да сваіх калег, жадаю ім поспехаў у рабоце, здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту ў сям’і.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара

