На тэрыторыі зоны адпачынку па вуліцы Вадап’янава працуе пункт пракату спартыўнага і турыстычнага інвентару

Спорт

На тэрыторыі зоны адпачынку па вуліцы Вадап’янава ад аддзела адукацыі, спорту і турызму Шаркаўшчнскага райвыканкаму пачаў працу пункт пракату  спартыўнага і турыстычнага інвентару.

—У нас можна ўзяць напракат, — кажа спецыяліст аддзелу Юлія Сайкоўская, якая працуе тут, — турыстычныя палаткі на 2 і 4 месцы, спальнікі, рукзакі, компасы, ракеткі для бадмінтону, дартс, валейбольныя і футбольныя мячы, байдаркі і іншае. Мы працуем штодзённа з 12 да 20 гадзін (абед з 16 да 17 гадзін). Выдачу інвентару спыняем у 19 гадзін. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +37533 349-57-47, 8(02154) 4-40-25.

Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *