Чытачы нашай газеты, карыстальнікі інтэрнэт-сайта перыядычнага выдання, жыхары і госці раёна ўжо заўважылі, што каля цэнтральных аўтамабільных дарог у сельгаспрадпрыемствах з рулонаў сена і саломы сканструяваны цікавыя архітэктурныя кампазіцыі. Маюцца яны ў ААТ “Буеўшчына”, “Княж”, “Жвіранка”, “Агратэхсэрвіс”. Не так даўно ў КУВСП імя Маркава побач з мехмайстэрняй аг. Радзюкі з рулонаў саломы састаўлена выява сараканожкі з загадкавым позіркам на твары.
— Ідэя стварэння кампазіцыі належыць дырэктару Лонскага СДК Аляксандру Бука, мастацкаму кіраўніку Радзюкоўскага сельскага Дома культуры Анне Іванкіў, — кажа намеснік дырэктара КУВСП імя Маркава Пётр Курэц. — А загадкавы позірк для нашай сараканожкі намалявала мая дачка Крысціна — вучаніца 11 класа СШ № 1 гарадскога пасёлка.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.

Мне понравилась печка. Видели по пути, когда ездили в Алашки.