У Шаркаўшчыне адкрыўся новы магазін аўтазапчастак «Бегемот»

Актуальное

IMG_92388 кастрычніка ў Шаркаўшчыне пачаў работу магазін аўтазапчастак, які з’яўляецца філіялам гандлёвай кампаніі “Бегемот”. Ён размешчаны па адрасе вуліца Пушкіна, 11 а (гэта каля аўтавакзала) і яго дзверы адкрыты усе дні, акрамя нядзелі, з 9 да 18 гадзін.
У нашым гарадскім пасёлку параўнальна многа гандлёвых кропак, дзе можна набыць аўтазапчасткі. Чым жа будзе заваёўваць пакупнікоў новы магазін?
—Найперш заваёўваць пакупніка збіраемся даступнымі коштамі і шырокім асартыментам, — расказвае індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Уладзіміравіч Арэхва. — Наш глыбоцкі магазін наведвае даволі многа шаркаўчан, гэта і падштурхнула да ідэі адкрыць у Шаркаўшчыне наш філіял, дзе можна набыць любыя аўтазапчасткі, аксесуары, аўтакасметыку па такіх жа коштах, што і ў Глыбокім. У вас будуць працаваць нашы вопытныя прадаўцы, якія ветліва і з усмешкай дапамогуць выбраць аптымальны для кліента варыянт. Практычна любую дэталь можна заказаць, і яна будзе дастаўлена ўжо на наступны дзень. Аператыўнасць — гэта яшчэ адзін козыр.
Не паспеў адкрыцца магазін, як з’явіліся і першыя наведвальнікі. А адным з першых пакупнікоў стаў аўтааматар Фёдар Валянцінавіч Крывёнак, які набыў тут акумулятарную батарэю і рамень газаразмеркавальнага механізму.
—Задаволены якасцю абслугоўвання, прапанаваным асартыментам і, галоўнае, цэнамі, — падзяліўся ён з намі ўражаннямі. — Буду і ў далейшым рабіць тут пакупкі.
Што ж, з’яўленне новага магазіна аўтазапчастак павялічыць здаровую канкурэнцыю паміж індывідуальнымі прадпрымальнікамі, а шаркаўшчынскія пакупнікі-аўтаматары будуць ад гэтага толькі ў выйгрышы.
Атрымаць папярэднюю даведку і кансультацыю можна па тэлефонах: 6-04-62, 876-07-17 (МТС), 913-93-20 (Velcom)
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.

працуюць вопытныя прадаўцы Аксана Арэхва і Святлана Пяцько
працуюць вопытныя прадаўцы Аксана Арэхва і Святлана Пяцько

IMG_9234



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *