Немаўлятка з мамай на прагулцы. Прыгрэўся хлопчык у калясцы пад цёплай коўдрай. А яго тварык прыняло ў абдымкі ласкавае восеньскае сонейка і сагрэла сваімі промнямі. Зажмурыўся Ванюша, раскінуў ручкі і заснуў салодкім сном. Што яму сніцца? Адказаць на гэтае пытанне не могуць ні медыкі, ні навука. А нам здаецца, што яму сніцца, як лашчыць і пястуе яго маці сваёй любоўю, абараняе ад розных нягод, і яму няма ніякіх клопатаў і турбот. Маці — гэта сонейка яго, якая, як чараўніца, як лекар дапамагае расці здаровым і моцным, і жадае ясных дзён і светлых сноў.
Кацярына СОСНА.
