17 кастрычніка ў малой зале Шаркаўшчынскага райвыканкама прайшоў семінар-вучоба па пытаннях выканання наймальнікамі ўсіх формаў ўласнасці дзяржаўнага мінімальнага стандарту па аплаце працы з бухгалтарамі-эканамістамі. У рабоце семінара прынялі ўдзел спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Шаркаўшчынскага аддзела Фонда сацыяльнай абароны, аддзела статыстыка па Шаркаўшчынскім раёне, іспекцыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Шаркаўшчынскім раёне, упраўлення сацыяльна-працоўных адносінаў і заработнай платы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.
Асаблівая ўвага на семінары была нададзена пытанню правільнага выкарыстання на практыцы пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2014 года №744 “Аб аплаце працы работнікаў”. Згодна з ёй, у дзяржаўных арганізацыях і арганізацыях, у статутным фондзе якіх доля дзяржаўнай уласнасці складае больш за 50 працэнтаў, рост намінальнай заработнай платы работнікам дазваляецца толькі пры ўмове апераджальнага росту вытворчасці працы. Пры невыкананні дадзенай ўмовы фонд заработнай платы за справаздачны месяц змяншаецца да памеру, які забяспечвае суадносіны росту вытворчасці працы і заработнай платы не менш 1,0.
Андрэй БУРЭЦ.
