З 12 студзеня па 12 лютага ў Віцебскай вобласці праводзіцца месячнік забеспячэння беспечных умоў працы ў зімовы перыяд

Актуальное

234Таксама арганізаваны маніторынг па пытаннях папярэджання неспрыяльнага мікраклімату на працоўных месцах, ажыццяўлення мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне вытворчасці працы.
Ад кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна патрабуецца:
—арганізаваць неабходныя работы па расчыстцы ад снегу і льду дахаў жылых памяшканняў, будынкаў вытворчага і сацыяльна-бытавога прызначэння, тэрыторый і шляхоў камунікацый з прыцягненнем наяўных сродкаў;
—забяспечыць своечасовую пасыпку тэрыторый арганізацый пяском або іншымі супрацьслізготнымі сродкамі, прыняць меры по недапушчэнні ўтварэння наледзі і накаплення снегу;
—прыняць меры па кантролі за арганізацыяй перыядычных і тэхналагічных перапынкаў пры рабоце на адкрытым паветры, забеспячэнні работнікаў, якія выконваюць работу ва ўмовах паніжаных тэмператур, адпаведнымі сродкамі абароны, абсталяванымі пунктамі абагравання і пакоямі адпачынку;
—арганізаваць правядзенне агляду вентыляцыйных сістэм і цеплавых заслонаў, выкананне неабходных відаў і аб’ёмаў работ па ацяпленні, уцяпленні і асвятленні вытворчых будынкаў, рамонце аконных рам, уцяпленні дзверных і аконных праёмаў, варот гаражэй;
—у выпадку выяўлення аб’ектаў, якія знаходзяцца ў аварыйным стане або прадстаўляюць небяспеку для людзей, забараніць іх эксплуатацыю, устанавіць сігнальныя агароджы і папярэджвальныя знакі, прыняць меры па зносу (разборцы) аварыйных аб’ектаў у вызначаным парадку;
—узмацніць кантроль за дакладным выкананнем патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” і Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 года №5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”.
Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *