
3 студзеня свой 70-гадовы юбілей адсвяткаваў Валерый Інакенцьевіч Ан. Частку свайго працоўнага жыцця з 1979 па 1989 гады ён прысвяціў працы ў Шаркаўшчынскім раённым ваенным камісарыяте на пасадзе ваеннага камісара. З 1989 па 1991 год узначальваў Міёрскі ваенны камісарыят. У цяперашні час заслужаны пенсіянер Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Павіншаваць юбіляра і ўручыць яму падарункі ў гэты дзень завіталі прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Андрэй Вітольдавіч Дубовік, Раман Антонавіч Більдзюга, Валерый Апалінар’евіч Малыш, Сяргей Нікалаевіч Арэшкаў, Андрэй Мечыслававіч Федуковіч, Юрый Вінальевіч Кавалёнак. Яны пажадалі Валерыю Інакенцьевічу моцнага здароўя, дабрабыту, добрага настрою.
Сяргей ВЫСОЦКІ.
