Нарадзіліся ў снежні, а таксама статыстыка за 2014 год

Актуальное

19392787991042338У снежні 2014 года аддзелам ЗАГС Шаркаўшчынскага райвыканкама зарэгістраваны нованароджаныя: Юлія Рубніковіч, Дар’я Альшэўская — г. п. Шаркаўшчына, Дарына Туронак — аг. Більдзюгі, Макар Пянткоўскі — аг. Германавічы, Данііл Ражноў — аг. Шыці, Аляксей Мяншэнін — аг. Радзюкі, Ульяна Пятрова — в. Жукоўшчына, Станіслаў Слуцкі — в. Сасноўцы, Мацвей Рабіза — в. Сталіца, Дзіяна Дзегцяронак — х. Кукаўка.
Сардэчна віншуем татаў і мам з найгалоўнейшай падзеяй у іх жыцці — нараджэннем дзетак!
За мінулы год у раёне на свет з’явіліся 132 дзіцяці: 70 хлопчыкаў і 62 дзяўчынкі, што на 24 менш, чым у 2013 годзе. У 48 сем’ях шаркаўчан з’явіўся першынец, у 67 — другое дзіця, у 12 — трэцяе, у трох — чацвёртае, у адной — пятае і ў адной сям’і — шостае дзіця.
Сярэдні ўзрост бацькі склаў 29 гадоў, маці — 26 гадоў.
Дзяўчынак часцей за ўсё называлі Ганна, Мілана, Ульяна і Дар’я. Хлопчыкаў — Глеб, Данііл, Аляксей, Арцём, Артур, Дзмітрый, Ягор, Ілля і Мікіта.
Па інфармацыі ЗАГС падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *