Старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці Наталля Сеўрукова паведаміла нам, што 23 студзеня ў Віцебску прайшло пасяджэнне калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці, на якім былі падведзены вынікі работы гарадскіх і раённых пракуратур за 2014. Пасля заканчэння выступленняў асноўных дакладчыкаў адбылося ўзнагароджанне лепшых пракурорскіх работнікаў. Лепшай пракуратурай па выніках работы за мінулы год сярод гарадскіх і раённых прызнана Шаркаўшчынская.
Андрэй БУРЭЦ.
