Дзесяць гадоў з 1979 па 1989 прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях ў Афганістане савецкія воіны. У абсалютнай большасці гэта была моладзь, якая патрапіла на вайну ледзь не са школьнай лавы. Сёння побач з намі жывуць і працуюць удзельнікі, героі баявых дзеянняў Афганскай вайны. Мы маем магчымасць пачуць з іх вуснаў успаміны пра вайну.
Аляксандр Іванавіч Лагунёнак нарадзіўся 22 ліпеня 1960 года ў вёсцы Германавічы. Яго маці, Валянціна Фёдараўна Лагунёнак, выкладала беларускую мову і беларускую літаратуру ў Германавіцкай сярэдняй школе. Бацька працаваў пажарнікам. З дзяцінства знаёмы з сялянскай працай, Аляксандр дапамагаў бацькам. Любімымі прадметамі ў школе былі геаграфія і фізкультура. Захапляўся тэхнікай: машынамі, трактарамі. Пасля заканчэння Германавіцкай сярэдняй школы паступіў у Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. На тэрміновую службу прызваўся Шаркаўшчынскім РВК у 1979 годзе.
З лістапада 1980 па снежань 1981 выконваў воінскі абавязак у Рэспубліцы Афганістан у частках спецыяльнага прызначэння ваенна-дэсантных войск. Пра тое, што давялося перажыць на афганскай зямлі, Аляксандр Іванавіч успамінаў неахвотна. Гэта такія ўспаміны, што не хочацца варушыць.
— У Афганістан трапіў пасля вучэбкі ў горадзе Барысаў (так званыя Печы). Выхаваны ў духу патрыятызму, са сваімі таварышамі добраахвотна вырашылі працягваць службу ў Афганістане.
Прыбылі ў Кабул, потым былі размеркаваны ў Джэлалабад, дзе быў кіраўніком баявога тэхнічнага суправаджэння калонны. «Душманы» не пакідалі дарогу ў спакоі, імкнуліся вывесці яе са строю: мініравалі, абстрэльвалі машыны. Кулямётныя чэргі, засады чакалі за кожным паваротам, кожным выступам. Прастору для манёўру ў гарах няма, мы знаходзіліся ў пастаянным напружанні, няспыннай гатоўнасці даць адпор, зарыентавацца, даставіць па прызначэнні груз, а галоўнае, абараніць сваіх баявых таварышаў.
На пытанне, ці было яму страшна на вайне, Аляксандр Іванавіч адказвае, што самае страшнае на вайне — гібель баявых сяброў.
Ён расказаў пра выпадак, калі на яго вачах загінуў Сяргей Рыбко з Чэрвеньскага раёна, які перавязаваў раненых салдат, трапіў пад кулямётны агонь і быў забіты. Балюча было глядзець, як маладых хлопцаў адпраўлялі «Грузам-200» дадому. Сам жа Аляксандр за 10 дзён да дэмабілізацыі быў паранены. Аналізуючы мінулае, ён лічыць, што вайна зрабіла яго валявым, сур’ёзным, прынцыповым, адказным чалавекам, навучыла цаніць жыццё і сяброўства.
Часам Афганістан, вайна, сябры сняцца яму ў снах. Пасля службы ў арміі ў 1981 годзе Аляксандр вярнуўся на сваю малую Радзіму, займаў пасаду інжынера ў калгасе. Зараз працуе вадзіцелем аўтамашыны. У яго добрая сям’я: жонка, дзве дачкі, унукі. Аляксандр узнагароджаны медаллю «За адвагу», мае таксама юбілейныя медалі.
У канцы нашай сустрэчы Аляксандр паказаў свой дэмбельскі альбом і распавёў, што ён падтрымлівае сяброўскія адносіны з многімі землякамі — ветэранамі баявых дзеянняў у Афганістане, якім пажадаў, здароўя, сямейнага дабрабыту і чыстага неба над галавою.
Сяргей ВЫСОЦКІ.

Гордимся,конечно!пусть никогда такое не повторится!С уважением,Ваша землячка по Германовичской СШ,ученица Валентины Федоровны и одноклассница Юры.
Конечно гордимся. Гордимся и надеемся, что такого больше не будет.
Лучше пусть почаще случается счастье на твоем пути! Да и у всех нас. У наших детей, внуков.
Борис Качанов. Твой земляк по Германовичам. Украина.
Любимый наш папочка и дедушка, мы тобой гордимся и очень сильно тебя любим!!!