Святочнае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю ўтварэння раёна і ўшанаванню лаўрэатаў звання»Чалавек года Шаркаўшчыны-2014″ (фота)

Актуальное

IMG_98756 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 75-годдзю ўтварэння Шаркаўшчынскага раёна. У рамках святочнага мерапрыемства прайшло таксама ўшанаванне лаўрэатаў Ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны”.
У фае і танцавальнай зале РЦК прэзентаваліся тэматычныя выставы з нагоды юбілею раёна, прадстаўленыя райкамам БРСМ, установамі культуры і адукацыі. Беларускія найгрышы на народных інструментах выконваў ансамбль выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў. Цікавую фотавыставу прадставіў фатограф Валянцін Гарадзецкі, у работах якога адлюстравана гісторыя Шаркаўшчынскага раёна. Кансервавы завод гандляваў смачнай кандытарскай выпечкай, гарачай гарбатай і кавай.
Урачыстасць пачалася з выканання гімна Шаркаўшчынскага раёна салістамі народнага хору “Спадчына”. Пад барабанны дроб у суправаджэнні ансамбля “Рэзананс” выступіў гурт барабаншчыц.
У гісторыі раёна было нямала старонак, напоўненых радасцю і горам, перамогамі і паражэннямі, дасягненнямі і заняпадамі. Вядучыя запрасілі прысутных прагледзець тэатралізаваны гістарычны блок. У яго першым эпізодзе паказалі, як на вызваленых ад польскіх інтэрвентаў землях Заходняй Беларусі пачынала ўсталёўвацца савецкая ўлада, утварыліся новыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, у тым ліку і Шаркаўшчынскі раён. Неўміручаму подзвігу нашых землякоў, якія змагаліся з ворагам у 1941—1945 гадах, быў прысвечаны наступны блок тэатралізацыі. Жыццё пад мірным небам, аднаўленне сельскай гаспадаркі і прамысловасці, працоўныя будні і святы шаркаўчан знайшлі адлюстраванне ў трэцім блоку пастаноўкі.
На свяце прысутнічаў старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў ад Шаркаўшчынскай выбарчай акругі І. К. Вазміцель. Іван Канстанцінавіч зачытаў прывітальны адрас ад старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Мікалаевіча Шарстнёва з нагоды 75-годдзя ўтварэння Шаркаўшчынскага раёна і ўручыў яго старшыні райвыканкама Мікалаю Ірынархавічу Баговічу. За шматгадовую добрасумленную працу Ганаровымі граматамі аблвыканкама ўзнагароджаны ветэраны працы Іван Казіміравіч Курто і Генадзій Міхайлавіч Скапец. У якасці падарунка І. К. Вазміцель перадаў сацыяльна-педагагічнаму цэнтру камп’ютар.
Затым слова прадставілі старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалаю Ірынархавічу Баговічу:
— Сёння мы разам святкуем 75-годдзе нашага раёна. Азіраючыся на пройдзены час, з упэўненасцю можна сказаць, што ўсе пакаленні шаркаўчан імкнуліся і імкнуцца зараз жыць і працаваць так, каб наш край багацеў і прыгажэў, а дзеці заўсёды ганарыліся сваімі бацькамі і малой радзімай. У юбілейны для нашага раёна год мы, па добрай традыцыі, ушаноўваем герояў працы, чыімі рукамі ствараецца дабрабыт края і дзяржавы — лаўрэатаў Ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны”. Асаблівых слоў удзячнасці заслугоўваюць нашы ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу, якія, мужна вытрымаўшы ўсе жахі ваеннага ліхалецця, заваявалі для нас Перамогу. Сёння даніну павагі мы аддаём ветэранам працы, дзякуючы якім адбывалася станаўленне народна-гаспадарчага комплексу раёна, яго ўстойлівае развіццё ў мірны час. Мы ў поўнай меры ганарымся таленавітай шаркаўшчынскай моладдзю і цвёрда верым, што іх сённяшнія дасягненні — гэта ўсяго толькі пачатковая прыступка да тых поспехаў, якія чакаюць кожнага з іх у будучым.
Далей прайшла цырымонія ўзнагароджвання. Першымі для віншавання на сцэну выйшлі ветэраны працы. Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў былому першаму сакратару райкама КПБ Мечыславу Часлававічу Сезянеўскаму. Падзякай кіраўніка раёна адзначаны 19 ветэранаў працы, якія зрабілі вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Кожнаму з іх уручылі памятныя падарункі кіраўнікі прадпрыемстваў арганізацый і ўстаноў, дзе ў свой час працавалі ветэраны.
Юбілейныя медалі “70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў” старшыня раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч і камісар райваенкамата А. В. Дубовік уручылі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам тылу і былым вязням фашысцкіх канцлагераў.
Лепшым вучням школ раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў Падзякі старшыні райвыканкама за перамогу ў абласных і раённых прадметных алімпіядах, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Бацькі і настаўнікі вучняў таксама адзначаны Падзякамі кіраўніка раёна.
Ад імя школьнікаў выступіла вучаніца СШ № 2 гарадскога пасёлка Ірына Мікулан. Дзяўчына падзякавала раённай уладзе, педагогам і бацькам за клопат, дала абяцанне, што яны, прадстаўнікі маладога пакалення, будуць дастойнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый жыхароў Шаркаўшчынскага краю.
На падставе рашэння райвыканкама ад 16 лютага 2015 года № 105 за значны ўклад у дынамічнае развіццё раёна Ганаровае званне “Чалавек года Шаркаўшчыны” прысвоена 15-ці працаўнікам розных сфер. Кожны з іх атрымаў з рук старшыні раённага выканаўчага камітэта нагрудны знак, дыплом і грашовую прэмію.
Напрыканцы цырымоніі М. І. Баговіч яшчэ раз выказаў шчырую ўдзячнасць за самаадданую працу, сумленнае выкананне грамадзянскага і службовага абавязкаў усім, хто стварае слаўны летапіс нашага Шакаўшчынскага раёна.
Святочны і радасны настрой пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства гледачам падарыў Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзія Цітовіча.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара і Валерыя КАВАЛЁНКА.

Фота Сяргея РАЙЧОНКА

IMG_9568 IMG_9569 IMG_9570 IMG_9571 IMG_9572 IMG_9573 IMG_9574 IMG_9575 IMG_9576 IMG_9577 IMG_9578 IMG_9579 IMG_9581 IMG_9582 IMG_9583 IMG_9586 IMG_9587 IMG_9588 IMG_9592 IMG_9593 IMG_9594 IMG_9595 IMG_9597 IMG_9599 IMG_9601 IMG_9603 IMG_9604 IMG_9607 IMG_9610 IMG_9612 IMG_9613 IMG_9615 IMG_9617 IMG_9618 IMG_9621 IMG_9626 IMG_9627 IMG_9638 IMG_9644 IMG_9645 IMG_9649 IMG_9650 IMG_9651 IMG_9652 IMG_9657 IMG_9660 IMG_9662 IMG_9664 IMG_9669 IMG_9671 IMG_9673 IMG_9676 IMG_9677 IMG_9682 IMG_9685 IMG_9687 IMG_9694 IMG_9696 IMG_9699 IMG_9702 IMG_9706 IMG_9708 IMG_9710 IMG_9714 IMG_9716 IMG_9720 IMG_9722 IMG_9725 IMG_9728 IMG_9731 IMG_9732 IMG_9737 IMG_9740 IMG_9742 IMG_9743 IMG_9747 IMG_9751 IMG_9752 IMG_9754 IMG_9757 IMG_9758 IMG_9760 IMG_9762 IMG_9763 IMG_9764 IMG_9765 IMG_9766 IMG_9767 IMG_9768 IMG_9771 IMG_9772 IMG_9773 IMG_9775 IMG_9777 IMG_9778 IMG_9779 IMG_9780 IMG_9781 IMG_9782 IMG_9783 IMG_9784 IMG_9787 IMG_9791 IMG_9793 IMG_9795 IMG_9797 IMG_9799 IMG_9800 IMG_9801 IMG_9802 IMG_9803 IMG_9804 IMG_9806 IMG_9807 IMG_9808 IMG_9809 IMG_9810 IMG_9815 IMG_9821 IMG_9825 IMG_9829 IMG_9830 IMG_9833 IMG_9837 IMG_9838 IMG_9839 IMG_9840 IMG_9841 IMG_9842 IMG_9843 IMG_9844 IMG_9845 IMG_9848 IMG_9849 IMG_9850 IMG_9851 IMG_9853 IMG_9857 IMG_9860 IMG_9862 IMG_9863 IMG_9868 IMG_9873 IMG_9876 IMG_9877 IMG_9878 IMG_9880 IMG_9882 IMG_9883



2 комментария по теме “Святочнае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю ўтварэння раёна і ўшанаванню лаўрэатаў звання»Чалавек года Шаркаўшчыны-2014″ (фота)

  1. Ігар, тады не атрымаецца многа здымкаў ставіць у матэрыял

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *