Як паведамлялася ў папярэднім нумары раённай газеты, згодна распараджэння першага намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама ад 29 мая 2015 года № 157 р і старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама ад 1 чэрвеня 2015 года № 130 р, 6 чэрвеня на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах нашага раёна прайшоў абласны суботнік на рабочых месцах.
У гэты дзень работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі на чале з дырэктарам прадпрыемства В. Ф. Букам правялі абкос тэрыторыі парка БРСМ у мікрараёне ПМК-68 раённага цэнтра. Рабочыя дарожнай арганізацыі ДРБУ-131 былі задзейнічаны на ямачным рамонце вуліц аграгарадка Лужкі.

Нягледзячы на летнюю спеку, бойка ішлі ў той суботні дзень корманарыхтоўчыя работы ў сельгаспрадпрыемствах. Напрыклад, у КУВСП “Гарадзец” механізатары на трактарах скошвалі травы, камбайнамі здрабнялі правяленую масу і адвозілі яе на закладку ў сянажныя траншэі. Па стане на 8 чэрвеня ў гаспадарцы ўжо скошана 253 га траў першага ўкосу, у тым ліку за дзень 65 га. Нарыхтавана звыш 1.200 тон сенажу. А сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна КУВСП “Гарадзец” лідзіруе па нарыхтоўцы цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Зараз гэта лічба дасягнула адзнакі 2, 4 цэнтнеры.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара і Алены АНАНІЧ.












