25 ліпеня ў Курылавічах адсвяткавалі свята вёскі

Актуальное

IMG_651725 ліпеня работнікі Васюкоўскага СДК сумесна з сельскім выканаўчым камітэтам і адміністрацыяй ААТ «Васюкі» арганізавалі свята вёскі Курылавічы Станіславоўскага сельсавета.
Задачай яе жыхароў было зрабіць сваю вёску перад святам чыстай і добраўпарадкаванай, з прыгожымі кветнікамі, каб па ёй было не толькі прыемна прайсці ці праехаць, але і ўтульна жыць. У дзень свята падворак жыхаркі вёскі Курылавічы Яніны Іосіфаўны Курыловіч стаў месцам святкавання. Яніна Іосіфаўна ад імя ўсіх жыхароў прывітала гасцей свята.
Хоць вёска і невялічкая, сёння ў ёй пражывае пару дзясяткаў чалавек, аднак свята сабрала не толькі жыхароў, але і іх родных і блізкіх, моладзь, якая прыехала да сваіх бабуль і дзядуль на лета.
Вядучая Святлана Васюк з павагай назвала імя найстарэйшага жыхара Курылавіч — 86-гадовай Яніны Яўгенішаўны Рамановіч. На працягу свята ўзгадвалі і дружна віталі людзей, якія пакінулі добры след у гісторыі вёскі, хто аддана працаваў на яе карысць, хто нарадзіў і выгадаваў сумленных дзяцей. Шчырыя словы прызнання прагучалі ў адрас ветэранаў вайны, былых настаўнікаў, заслужаных работнікаў сельскай гаспадаркі і многіх іншых.
Цёпла павіншавалі вяскоўцаў са святам старшыня Станіславоўскага сельвыканкама Алена Сідарчук і дырэктар ААТ “Васюкі” Віктар Арцюшэўскі, у якога тут пражывае маці Валянціна Іосіфаўна Арцюшэўская, заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі. Яны пажадалі ўсім здароўя, дабрабыту і захавання лепшых традыцый, якімі здаўна славіцца вёска Курылавічы. Тут жывуць вельмі працавітыя, таленавітыя, добразычлівыя людзі.
Браць прыклад са сваіх бацькоў, а таксама часцей наведвацца ў роднае гняздо пажадаў малодшаму пакаленню намеснік дырэктара ААТ “Васюкі” Алег Перхуровіч.
Удзельнікі свята атрымалі сапраўдную асалоду ад выступлення калектыву «Каліна» Васюкоўскага СДК у складзе Мікалая Кірыенкі, Вольгі Яцына і Святланы Васюк.
На свята завітаў і госць з Масквы — Віктар Міхайлавіч Фралоў, які набыў у Курылавічах дачу і прыязджае сюды на лета. Ён павіншаваў мясцовых жыхароў і заўважыў, што ў Расіі, на жаль, няма такой добрай традыцыі — адзначаць святы маленькіх вёсак.
Ну а якое ж свята без танцаў? Закружыліся пары, заззялі вочы: эх, расступіся народ! Усім было па-сапраўднаму весела.
— Такія цёплыя сяброўскія сустрэчы — сапраўдная аддушына для вяскоўцаў, — пераканана старэйшына вёскі Курылавічы Людміла Апалінар’еўна Ардынская. — Гэта магчымасць пабачыць сяброў і блізкіх, пасядзець разам за сталом і ўспомніць былое. Прыемна, што жыхары Курылавіч з ахвотай прынялі прапанову адзначыць свята іх вёскі і дапамагалі, як маглі.
Можна дакладна казаць, што свята атрымалася, пакінушы ў душы кожнага прыемныя ўражанні. Цёплай і шчырай атрымалася сустрэча землякоў. У Курылавічах жывуць адданыя сваёй роднай мясціне людзі, якія не старэюць ні душой, ні сэрцам.
Сяргей ВЫСОЦКІ.

IMG_6343 IMG_6344 IMG_6346 IMG_6348 IMG_6349 IMG_6352 IMG_6354 IMG_6357 IMG_6358 IMG_6360 IMG_6364 IMG_6367 IMG_6368 IMG_6369 IMG_6370 IMG_6373 IMG_6374 IMG_6375 IMG_6381 IMG_6385 IMG_6387 IMG_6390 IMG_6393 IMG_6394 IMG_6395 IMG_6399 IMG_6402 IMG_6403 IMG_6405 IMG_6406 IMG_6410 IMG_6412 IMG_6415 IMG_6417 IMG_6420 IMG_6421 IMG_6422 IMG_6427 IMG_6432 IMG_6433 IMG_6437 IMG_6438 IMG_6440 IMG_6441 IMG_6442 IMG_6446 IMG_6451 IMG_6472 IMG_6473 IMG_6484 IMG_6485 IMG_6491 IMG_6493 IMG_6495 IMG_6496 IMG_6503 IMG_6505 IMG_6507 IMG_6509 IMG_6510 IMG_6512 IMG_6513 IMG_6525 IMG_6527 IMG_6528У с



1 комментарий по теме “25 ліпеня ў Курылавічах адсвяткавалі свята вёскі

  1. Спасибо, за чудесный праздник! Много положительный эмоций от воспоминаний детства. Хотелось бы, чтобы такие мероприятия стали традиционными. Еще раз, огромное спасибо

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *