На Дзень беларускага пісьменства запрашае Шчучын

Актуальное

шчучынШчучын — радзіма вядомай Цёткі (паэтэсы Алаізы Пашкевіч) і іншых людзей, якія ўнеслі ўклад у беларускую культуру, стане літаратурнай сталіцай упершыню. Дзень беларускага письменства тут пройдзе 5-6 верасня.
Сем беларускіх празаікаў і паэтаў стануць лаўрэатамі першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Урачыстая цырымонія адбудзецца на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы свята ў час адкрыцця. Уручэнне Нацыянальнай прэміі ў галіне літаратуры стане першым такім мерапрыемствам у краіне, раней літаратараў ушаноўвалі ў абласцях або на іншых конкурсах.
Таксама на Дні пісьменства шэраг маладых літаратараў атрымае сваё першае прызнанне ў выглядзе публікацыі ў першай кнізе. Створаны зборнік вершаў і прозы таленавiтай моладзi, якi будзе прадстаўлены на свяце.
На прыкладзе правядзення Дня пiсьменнасцi беларусы паказваюць не толькi любоў i павагу да роднай мовы, але i да краiны ўвогуле. Таму цырымонія адкрыцця называецца «Квітней, Беларусь наша родная!»
На свята беларускага пісьменства ў Шчучын прыедзе мноства гасцей, вядомых пісьменнікаў не толькі з Беларусі, але і з Сербіі, Расіі, Украіны, Казахстана,Таджыкістана, Арменіі, Узбекістана. Госці прыедуць у Беларусь, каб аддаць даніну павагі і яшчэ раз пераканацца ў тым, што наша краіна мае моцны духоўны фундамент, глыбокія культурныя, гістарычныя карані.
Дзень пісьменства па традыцыі праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У розныя гады свята адзначалася ў Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве. Двойчы ўрачыстасці прымаў Полацк, Тураў і Заслаўе.
Алена АНАНІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *