Замест пустэчы — яблыневы сад

Актуальное

297

На месцы былой пустэчы, якую яшчэ зусім нядаўна можна было бачыць побач з тэрыторыяй ачышчальных збудаванняў УКП ЖКГ, у хуткім часе з’явіцца яблыневы сад.

— Першыя крокі ў гэтым накірунку ўжо зроблены, — паведаміў дырэктар УКП ЖКГ Валянцін Францавіч Бука. — На ўчастку, дзе  запланавана пасадка дрэў, былі высечаны кусты, тэрыторыя ачышчана ад смецця і хмызняку, непрыдатная глеба распрацавана і акультурана.

15 кастрычніка работнікі камунальнай службы, якія займаюцца санітарнай ачысткай нашага гарадскога пасёлка, пасадзілі на тэрыторыі будучага яблыневага сада першыя 33 саджанцы знакамітага сорту “Памяць Сікоры”. І гэта толькі пачатак. Азеляненне нашага гарадскога пасёлка будзе працягвацца, і, спадзяёмся, у хуткім часе яблыневы сад, які з’явіўся па ініцыятыве кіраўніцтва і працоўнага калектыву УКП ЖКГ, не адзін год будзе радаваць шаркаўчан сваёй прыгажосцю.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

274



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *