Поспех шаркаўчан на абласным аглядзе-конкурсе самабытных вясельных абрадаў Віцебшчыны — “Вялікая вясельніца”

Актуальное

image (2)Традыцыйна раз у тры гады ў Дуброўне праводзіцца абласны агляд-конкурс самабытных вясельных абрадаў Віцебшчыны — “Вялікая вясельніца”.
Сёлета яно прайшло ў кастрычніку. Арганізатары мерапрыемства паставілі мэту правесці вяселле менавіта так, як гэта было ў старажытныя часы: зборы, выкуп маладой, вясельны поезд і святочныя стравы, строй маладога і маладой, сустрэча маладой у хаце жаніха.
У будынку Дубровенскага раённага Дома культуры можна было азнаёміцца з выставай “Імгненне лёсу”, на якой былі прадстаўлены фотаздымкі з вяселляў мінулага стагоддзя, аддзенне, у якім нашы дзедулі і бабулі ішлі пад вянец. Дванаццаць народных калектываў з розных раёнаў Віцебскай вобласці прадставілі вясельныя абрады, якія існавалі ў іх мясцінах.
За званне лепшага змагаўся народны калектыў Каўшэлеўскага Дома фальклору “Купалінка”. Яны прымалі ўдзел у дзвюх намінацыях: “Лепшы вясельны абрад свайго рэгіёну” і фотавыстава вясельных фотаздымкаў.
Быў прадстаўлены абрад, традыцыйны для нашага рэгіёну, — “Паненскі вечар”. Журы конкурсу ацаніла работу нашага калектыву і прысудзіла 3-е месца.
Метадыст па фальклоры Шаркаўшчынскага РЦК Алёна Сухаверская, што дапамагала і ўдзельнічала ў аглядзе-конкурсе, выражае ўдзячнасць за яскравае выступленне, якое прынесла нашаму раёну прызавое месца, удзельнікам калектыву “Купалінка”, асабіста Лідзіі Іванаўне Верашчака, Раісе Якаўлеўне Заяц, Антону Авімавічу Дабравольскаму, Леаніду Генадзевічу Адамёнку, Марыі Вітальеўне Беспальчык, Эвеліне Уладзіміраўне Язёнак, Алене Мікалаеўне Суфіновіч, Ядвіге Уладзіміраўне Туронак, Надзее Іванаўне Вайцюль.
Фінальным акордам свята стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу вясельных абрадаў Віцебшчыны “Вялікая вясельніца-2015”.
Алена АНАНІЧ.

image



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *