19 лістапада ў працоўных калектывах нашага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання

Актуальное

IMG_6723Адна з інфармацыйна-прапагандысцкіх груп пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Мікалая Ірынархавіча Баговіча пабывала ў Шаркаўшчынскай раённай ветэрынарнай станцыі. Асноўнай тэмай чарговага дня інфармавання стаў ход выканання ў раёне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.
Як адзначыў у час свайго выступлення старшыня райвыканкама, на тэрыторыі раёна выяўлена 82 дзіцяці з 42 сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Дзяржаўнымі органамі і службамі наладжана сістэмная работа па вырашэнні праблем, звязаных з абаронай такіх дзяцей, і іх рэабілітацыі. На гэтым тыдні ў нашым гарадскім пасёлку адбылося адкрыццё дзіцячага дома сямейнага тыпу, а значыць, хоць у некаторых дзяцей, якім патрэбна дапамога, з’явілася магчымасць пражываць у сям’і, у добрых умовах. Гэта асноўнае, да чаго трэба імкнуцца.
У рамках адзінага дня інфармавання былі таксама разгледжаны некаторыя аспекты бяспечных паводзін грамадзян у месцах масавага знаходжання людзей. Бо ў апошні час у многіх краінах тэрарызм стаў адной з галоўных праблем. І практычна кожны тыдзень у якой-небудзь кропцы свету здзяйсняецца тэрарыстычны акт, ахвярамі якога становяцца звычайныя людзі, што проста апынуліся не ў той час, не ў тым месцы. У сувязі з гэтым, начальнік Шаркаўшчынскага РАУС Сяргей Мікалаевіч Арэшкаў падрабязна расказаў супрацоўнікам ветстанцыі аб правілах паводзін у месцах масавага знаходжання людзей. Акрамя гэтага, у час свайго выступлення начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў узняў тэму бяспечнасці дарожнага руху ў цёмны час сутак. Як паказвае практыка, менавіта цёмная дарога патрабуе і ад вадзіцеляў, і ад пешаходаў асаблівай асцярожнасці і павышанай увагі. Усё гэта трэба улічваць, каб пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў і няшчасных выпадкаў, якія, на жаль, маюць месца і ў нашым раёне.
Напрыканцы сустрэчы ў прадстаўнікоў ветэрынарнай службы раёна была магчымасць абмеркаваць са старшынёй райвыканкама М. І. Баговічам усе найважнейшыя пытанні, у тым ліку і звязаныя з іх прафесійнай дзейнасцю.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_6724



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *