Выстава юных мастакоў «Вясёлка на палітры» адкрылася ў раённым Цэнтры рамёстваў.

Актуальное

IMG_7238 (Копировать)17 снежня ў раённым Цэнтры рамёстваў адкрылася выстава работ дзіцячай творчасці “Вясёлка на палітры”. Свае малюнкі  ў гэты дзень прадставілі юныя наведвальнікі дзіцячай школы мастацтваў, якія пад кіраўніцтвам  вопытных педагогаў  яшчэ толькі адкрываюць для сябе непаўторны свет жывапісу. Самай маленькай мастачцы Яне Аблажэвіч споўнілася толькі 7 год. А сама выстава атрымалася вельмі цікавай і разнапланавай. На яе адкрыцці прысутнічала шмат дзяцей і моладзі, іх бацькі і выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў, прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта. З найлепшымі пажаданнямі да дзяцей і іх бацькоў звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама  Людміла Уладзіміраўна Стома. Выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Віктар Фёдаравіч Крук павіншаваў юных мастакоў з адкрыццём  выставы, у якую увайшлі лепшыя работы таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, і адзначыў, што ўсе гэтыя малюнкі вартыя таго, каб іх убачылі шаркаўчане. А для саміх дзяцей адкрыццё такой выставы – гэта стымул для самаўдасканальвання і далейшага развіцця. Асаблівай увагі гледачоў заслугоўваюць работы самых маленькіх аўтараў, навучэнцаў першага курса, якія толькі ў верасні пачалі свае заняткі ў школе мастацтваў і дасягнулі за гэты кароткі прамежак часу  выдатных рэзультатаў. Словы ўдзячнасці ў адрас выкладчыкаў прагучалі і ад многіх бацькоў, якія прысутнічалі на свяце. Застаецца толькі адзначыць, што выстава дзіцячай творчасці “Вясёлка на палітры” працягнецца да канца снежня. Пазнаёміцца з работамі маленькіх шаркаўшчынскіх мастакоў можна ў раённым Цэнтры рамёстваў.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_7235 (Копировать)IMG_7244 (Копировать) IMG_7250 (Копировать) IMG_7254 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *