Паслугі па размоле зерня прапануюць насельніцтву на раённым хлебапрыёмным участку РУВП “Глыбоцкі камбікормавы завод”

Актуальное

адказны за размол Юрый Болт аказвае паслугу Іосіфу Усцінавічу Хралу

Раённы хлебапрыёмны ўчастак РУВП “Глыбоцкі камбікормавы завод” пастаянна аказвае паслугі шаркаўчанам і жыхарам раёна па размоле зерня. Размалоць 100 кілаграмаў зерня на цяперашні дзень каштуе 4 тысячы беларускіх рублёў (пасля 1 кастрычніка стане расцэнкі ўзрастуць). Скарыстацца дадзенай паслугай шаркаўчане і жыхары раёна маюць магчымасць па аўторках і чацвяргах з 8 да 17 гадзінаў. Адказны на дадзеным участку працы майстар па рамонце прамысловага абсталявання Юрый Болт.
— Тэхніка для размолу нямецкая, надзейная, зручная ў выкарыстанні, — коратка знаёміць ён мяне з сітуацыяй. — Працуе без збояў і хутка. Колькасць наведвальнікаў розная, дзень на дзень не прыходзіцца, вось сёння да абеду паслугамі скарысталіся 7 чалавек. Бывае і болей.
У час нашага наведвання ён якраз заняты размолам зерня жыхару

пасля размолу атрымліваецца вось такая кармавая мука

гарадскога пасёлка Іосіфу Усцінавічу Хралу. Зерне ўжо засыпана ў ёмістасць на другім паверсе, апарат уключаны і з двух трубаў унізе папераменна ў мяхі сыплецца размолатае зерне. 10 хвілін і справа закончана. У  мяхах 100 кілаграмаў мукі, якая пойдзе на корм свінням.
Зручна? — пытаемся ў гаспадара, пакуль ён разлічваецца і грузіць мяхі ў багажнік легкавушкі.
Канешне, зручна, — адказвае ён. — Вырасціў на сваім участку зерне, цяпер вось размалолі на муку, усё ж купляць не трэба, лішняя капейка зберажэцца.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *